ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ

13.11.2025

«Хутчэй да нас бяжыце, бульбу ў кошыкі бярыце!»
«Бурачкі, кабачкі, гарбузы і рэдзька, 
Падыходзь да нас, набярэш у запас!»
«Грушы, яблыкі што мёд — на варэнне, на кампот!»

🍏🧅🍅🍐🥔🧄🍎
Сёння ў нашым дзіцячым садзе адбылася забава для дзяцей старэйшай групы. Музычны кіраўнік Т.М.Шэшка падрыхтавала для дзяцей мерапрыемства пад назвай «ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ». 
На свята зазірнулі Дзед і Баба, якія вырашылі прыкупіць запасаў на зіму, дзеці ў сваю чаргу прапаноўвалі ім шмат усяго рознага і забаўлялі гасцей песнямі і танцамі, частавалі іх самымі рознымі дарамі восені. Сёлета ўраджай быў асабліва багатым!
 

*націсніце на фотаапарат, каб убачыць фатаграфіі*

 
Меню раздела