Гуканне вясны!
26.03.2025«Гуканне вясны» — адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных абрадаў, які дастаўся нам ад далёкіх продкаў. Перавесці назву можна, як зазыванне вясны на зямлю. У даўнія часы дзяўчаты збіраліся на ўзгорках і спявалі вяснянкі, песні, у якіх клікалі вясну, вадзілі карагоды.
З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускага народнага слова, народных звычаяў у нашым дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята «Гуканне вясны».
Гэта свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі – усё гэта прынесла масу станоўчых эмоцый! Усе засталіся вельмі задаволеныя святам.
Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі.
