Гуканне вясны

25.03.2024
"Гуканне вясны" - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных абрадаў, якія дасталіся нам ад далёкіх продкаў. Перавесці назву можна, як зазыванне вясны на зямлю.

У даўнія часы дзяўчаты збіраліся на ўзгорках і спявалі вяснянкі, песні, у якіх клікалі вясну, вадзілі карагоды. З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускага народнага слова, народных звычаяў у нашым дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята "Гуканне вясны".
Гэта свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае .Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі – усё гэта прынесла масу станоўчых эмоцый!
Усе засталіся вельмі задаволеныя святам! Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

Меню раздела