Дзень роднай мовы
21.02.2023Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для выхаванцаў і супрацоўнікаў дзіцячага садку № 4 г. Старые Дарогі. На працягу ўсяго дня дзеці і дарослыя размаўлялі на беларускай мове. У старэйшай групе выхаванцы пазнаёміліся з славутым пісьменнікам Якубам Коласам і з яго вершамі. Дзеці сярэдняй группы з цікавасцю слухалі беларускія народныя казкі, а малодшыя выхаванцы вучылі беларускія песенькі і пацешкі.
Свята роднай мовы дало магчымасць напомніць дарослым і дзецям, што мы беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская!
*націсніце на фотаапарат, каб убачыць фотакарткі*