Выхаванцы рознаўзроставай групы ДУА "Дзіцячы сад №3 г. Старыя Дарогі" далучыліся да акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!"
20.03.2026Дзеці пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі, у садку з задавальненнем харчаваліся беларускімі прадуктамі. Таксама да праекта далучыліся і бацькі, якія рыхтавалі беларускія стравы дома з удзелам дзяцей. Аказалася, што ўсімі любімая страва – гэта дранікі. Свята беларускай кухні – гэта не толькі смачная ежа, але і магчымасць акунуцца ў атмасферу беларускай вёскі, даведацца сакрэты прыгатавання страў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.