Праект "Кожная пятніца - роднае сваё" тэма дня " Беларускія ручнікі"

22.05.2026

Дашкольны ўзрост - самы спрыяльны перыяд развіцця дзіцяці. Выхаванцы зноў далучыліся да праекта "Кожная пятніца - роднае сваё"  тэма дня " Беларускія ручнікі". Да акцыі далучыліся бацькі выхаванцаў, амаль у кожнага з іх дома ёсць ручнікі, яны з дзеткамі іх разглядалі, гутарылі, ўспаміналі.

Дзеці даведаліся, што 25 мая ва ўсім свеце адзначаюць "Дзень ручніка". З выхаванцамі праводзіліся гутаркі "Што такое беларускі ручнік", "Што сімвалізуе ручнік", "З чаго ткалі ручнік".

Для беларусаў ручнік не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць. Яны суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця, звязваючы яго з духоўнай спадчынай, пакінутай папярэднімі пакаленнямі, а таксама культурай і звычаямі продкаў. Затым выхаванцы гулялі ў лато "Беларускія ўзоры", рабілі аплікацыю "Беларускія ручнікі" арганізоўвалі рухамыя гульні на прагульцы. Падводзячы вынік можна сказаць, што ручнік - гэта не проста элемент побыту, а носьбіт глыбокай культурнай і духоўнай спадчыны беларусаў.

Меню раздела