З 12 па 16 лютага ў дзіцячым садзе праводзіўся тыдзень беларускай мовы і культуры. Тэматычны тыдзень беларускай культуры " Мая краіна-Беларусь!» - гэта выдатны спосаб пазнаёміць дзяцей з беларускай мовай і традыцыямі. У дзіцячым садзе ў яе рамках будзе шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, каб дзеці даведаліся больш аб сваёй роднай мове і культуры

12.02.2023

Правядзенне тэматычнага тыдня ў дзіцячым садзе з'яўляецца вельмі важным і карысным мерапрыемствам. Яно дазваляе дзецям цалкам пагрузіцца ў свет сваёй роднай мовы і культуры, вывучыць нацыянальныя традыцыі і звычаі. Усё гэта з'яўляецца важным фактарам у фарміраванні грамадзянска-патрыятычнай асобы дзіцяці і дапамагае яму лепш разумець сябе і свет вакол сябе.

Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. У гэтым годзе была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей «Беларуская мова - цудоўная мова», на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаемiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.

Меню раздела