Тэматычны дзень "Беларускія народныя казкі"

10.04.2026

У межах праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" выхаванцы рознаўзроставай групы знаёміліся з тэмай дня "Беларускія народныя казкі". Вясёлыя інсцэніроўкі беларускіх казак садзейнічалі далучэнню дашкольнікаў да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

Віктарына "Па казачных старонках" паказала, што дзеці добра ведаюць беларускія казкі, знаёмыя з іх героямі. А завяршылі дзень вясёлым карагодам "Разам з казкай".

Да праекта далучыліся і бацькі выхаванцаў, яны дома знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, змаглі глыбей пазнаць гісторыю свайго народа, яго культуру.

Меню раздела