Разкажыце дзецям пра Дзень Перамогі

Набліжаецца свята 9 траўня. Раскажыце дзіцяці ў агульных рысах пра пачатак вайны, пра бітвы, пра перамогу. Чым старшы ўзрост дзіцяці, тым больш канкрэтна можна казаць пра тыя падзеі. Каб ваш сын або дачка пранікліся гэтай тэмай:

  • раскажыце пра вайну на прыкладзе подзвігаў піянераў-герояў, успамінаў вашых бабуль і дзядуляў;
  • разгледзьце з дзецьмі фатаграфіі тых часоў, рэпрадукцыі карцін пра вайну і наглядныя дапаможнікі;
  • прачытайце з дзецьмі апавяданні пра вайну, вывучыце вершы, пазнаёмцеся з песнямі;
  • схадзіце ў музеі ваеннай тэхнікі і паглядзіце святочны салют;
  • ускладзяце кветкі да помнікаў загінуўшых герояў, падарыце кветкі і самаробныя паштоўкі ветэранам вайны.
  •  
Меню раздела