Завітайце ў наш музей. Адчуйце цеплыню яго, спакой. I дай Вам Бог здароўя, шчасця. А Бацькаўшчыне нашай - вечна быць жывой.
У нашай установе ёсць дзіўны куток, які дае магчымасць усім жадаючым зазірнуць у наша мінулае. Гэта мабільны міні-музей “Беларуская хатка”. Абсталяванне тут традыцыйна практычнае і сціплае : стол, пакрыты белым вышытым абрусам, уздоўж сцен – длінныя лаўкі, няхітрая дамашняе начынне – качалка, кросны, калаварот, прас і інш. Экспанаты музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. У асноўным экспанаты былі прывезены з вёсак Мінскай вобласці, дзе жывуць родныя і знаёмыя супрацоўнікаў і бацькоў выхаванцаў. Экспазіцыя міні-музея пастаянна папаўняецца.