Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх.
“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі” – пісаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. На жаль, актуальным гэты заклік застаецца і для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя. Таму ў нашай ўстанове кожная пятніцабудзе адзіным днём беларускага маўлення. У гэты дзень будуць праводзіцца разнастайныя гульні і заняткі, конкурсы і віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове.