Родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы нас свет.
У нашай установе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове, фальклору, гісторыі роднаго краю.Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.На працягу дня праводзіліся разнастайныя гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. ГЭТА ЦІКАВА - СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ.