Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з'яў, аб'ектаў і прадметаў на беларускай мове; выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленасці да роднага слова- гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы. Сённяшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне, ён быў яркім, насычаным і запамінальным!

21.02.2024

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

З ранняга дзяцінства педагогі дзіцячага саду закладваюць любоў да мастацкага слова ў нашых выхаванцаў. Паэзія пашырае ўяўленні аб навакольным свеце, развівае ўменне дакладна адчуваць мастацкую форму, мелодыю і рытм роднай мовы. 

У  групах была арганізавана кніжная выстава “ У гасцях  у казкі беларускай”, на якой дзеці змаглі пазнаёміцца  з беларускімі    казкамі.

На працягу дня прайшло шмат цікавых  мерапрыемстваў, якія пашырылі веды  кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве.

  

  

  

Меню раздела