Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзiцячы сад № 2 г. Старыя Дарогi» прайшоў дзень роднай мовы.
21.02.202421 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Дзіцячым садзе прайшоў фестываль паэзіі «Роднаму гораду прысвячаецца...» з нагоды 500-годдзя г. Старыя Дарогі. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні пра родны горад, малую радзіму, Беларусь, напісаныя паэтамі Беларусі і роднай Старадарожчыны, выхавацелямі і бацькамі выхаванцаў установы. Свята было прасякнута цеплынёй, пяшчотай і любоўю да роднага горада і мовы. Таксама былі ўзнагароджаны ўдзельнікі і пераможцы раённага конкурсу малюнкаў «Мы гордимся своей Стародорожчиной».