Камень-следовик

Некаторыя камяні лічацца цудадзейнымі. Да іх адносяцца камні-следавікі. Яны маюць выбіты прыродай слядок рукі або нагі. Па меркавннях людзей гэта было звязана з дзейнасцю Багародзіцы, Хрыста і апосталаў.

Каля вёскі Старыя Дарогі таксама ёсць такі помнік старажытнасці. Па расказах старэйшых жыхароў камень-следавік ляжаў паблізу старых могілак. Вяскоўцы шанавалі гэты камень, казалі, што на ім след Божай Маці. Калі ў савецкія часы праводзілася меліярацыя, старыя могілкі былі знесены, і усе камяні былі звезены ў розныя месцы.

Месцазнаходжанне камня-следавіка доўгі час заставалаяся загадкай. Зусім нядаўна гэты камень быў знойдзены паблізу  цяперашніх могілак.

Меню раздела