21 ЛЮТАГА-МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21.02.202321 ЛЮТАГА - Дзень роднай мовы.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёю прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашых выхаванцаў.
З выхавальнікамі быў праведзены метадычны рынг "Каб мова родная гучала". У дашкольных групах была арганізавана кніжная выстава “ У гасцях у казкі беларускай”, на якой дзеці змаглі пазнаёміцца з беларускімі казкамі, а некаторыя — нават праінсцэніраваць.
Было праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў, якія пашырылі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве. На конкурсе вершаў, забаўлянак “Гучы, мая родная мова” дзеці так творча расказвалі вершы, што выбраць лепшага аказалася складана.
Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні “Дзядуля ражок”, “Кот Васька”, “Грушка”, слухалі і спявалі беларускія песні.
Для бацькоў была арганізавана выстава беларускіх казак і распрацаваны QR-коды, з дапамогаю якіх яны дома могуць чтаць казкі для сваіх дзяцей.
Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.