Сустракайце Каляду!

13.01.2023

     13 студзеня ў нашым дашкольным цэнтры развицця дзшцяці прайшло традыцыйнае фальклорнае свята  "Сустракайце Каляду". На свята завiталi калядоўшчыкi з Каляднай зоркай. Яны прывялi з сабой спрытную Казу, цыганку i вучонага Мядзведзя. Калядоўшчыкi завiталi на свята з песняй "Шчодры вечар", прапанавалi розныя абрадавыя гульнi "Падушачка", "Як пайшла наша Каза " i iншыя.
      Дзецi з задавальненнем  спявалi калядныя песнi, задорна танцавалi. Цыганка наваражыла Гаспадару з Гаспадыняй у наступным годзе жыць у згодзе, здароўя i дабрабыту, а Козачка рассыпала зерне на шчасце, каб было ўсяго даволi, a бяды - нiколi.
     Калядоўшчыкi падзякавалi гаспадароў за напоўнены мех калядных пачастункаў. Свята Каляды прынесла не толькi багатыя ўражаннi, але i дало магчымасць дакрануцца да звычаяў i традыцый беларускага народу, адчуць хараство народных святaў i забаў.

Меню раздела