Сценарий свята "Багач"

Свята БАГАЧ

Музычнае свята для выхаванцаў сярэдняга і старшага ўзросту

 

Праграмныя задачы: выхоўваць  павагу і цікавасць да мінулага нашага народа і яго спадчыны, спрадвечных традыцый беларусау; развіваць эстэтычныя пачуцці;  садзейнічаць наладжванню маўленчых зносін у сумесных гульнях.

Матэрыял і абсталяванне: прадметы беларускага побыту, беларускае адзенне, беларускі музычны матэрыял, снапы, агародніна і садавіна.

 

Ход мерапрыемства

 

Зала прыбрана як вясковая хата, побач стаяць снапы.

Гаспадыня засцілае стол абрусам, ставіць святочную ежу.

 

Гаспадыня: Міхась, ты не забыў, што сення свята і да нас прыйдуць госці? Яны прынясуць у нашу хату багач. У гэтым годзе наша хата лепшая. Мы сабралі ўраджай лепшы за ўсіх.

Чуецца стук у дзверы, у хату заходзяць госці (дарослы і некалькі дзяцей)

Госць: гаспадары, добры дзень! Мы прынеслі вам багач – лубок жыта. А жыта гэтае мы ўзялі з кожнай хаты. А вось вам яшчэ і сноп. Хочаце ведаць, як ён рос? Зараз дзяучаткі патанцуюць і раскажуць нам пра гэта.

 

«Танец з каласкамі» (муз. А. Храбровай)

Гаспадар: ведаеце, калі прыходзіла гэта свята, то людзі казалі так: прыйшоў багач – кідай рагач і з агарода прэч.

Гаспадыня: госцейкі, за пашану і павагу, што нашай хаты  абмінаць не сталі. А зараз раскажыце, каліласка, як ранней сустракалі свята Багач. Вельмі цікава нам будзе паслухаць.

Госць: Гэта свята усе чакалі. У мінулым свята адзначалі тады, калі усе зернавыя былі зжаты, калі збіралі  усю садавіну, агародніну. Але першымі жалі зернавыя. Якія зернавыя вы ведаеце?

Гаспадар: У гэтым годзе,  усе удалося  жыта добрае урадзіла,

Аж у трубу павілося, і  авес, і ячмень добры парос.

А пшаніца крупная, як брусніца, а грэчачка, як кветачка.

Госць: Так, у гэтым годзе восень багатая на ураджай і раней годы на ураджай былі добрыя. Калі  паспявала зерне, бралі  жнейкі  сярпы і ішлі жаць – не было камбайнау, якія жалі і малацілі. А калі дажыналі апошні сноп, няслі  яго з песнямі, танцамі  у хату, потым яго малацілі, зерне сыпалі  у міску і ставілі свечку, вось як у  нас.

 

Відыёфільм - Абрад сята “Багач”

Госць: Лічылася, што Багач, прыносіць у хату дастатак і шчасце.  І вы будзіце багатыя, бо сення Багач завітау да вас.

Мы віншуем вас са святам і жадаем: няхай вам заўсёды шанцуе, няхай вам жыццё шчасце даруе. Жадаем вам багяцця ў хату міру і згоды.

Гаспадар: Вялікі дзякуй за пажаданні, за прызнанне мяне добрым, працавітым гаспадаром.  Але ўжо пара сеяць азімае жыта. Вось дачакаюся добрае пары і пайду ў поле засяваць жыта.

Гаспадыня: Свята «Багач» - гэта нятолькі свята заканчэння асноўных сельскагаспадарчых работ. Дзе людзі сабіралі і абмалачвалі зерне: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс. Але і выкопвалі  бульбу, збралі моркву, буракі, рэдзьку і іншую агародніну.

Госць: А зараз хопіць размаўляць, давайце весяліцца ды ў гульні гуляць.

 

Гульня «Рэдзька»(муз. В. Чамруковай), «Бульбачка»

Гаспадар: А яшчэ  ў гэтую пору людзі здымалі ўраджай яблык, груш. Давайце і мы пагуляем у гульню.

Бел.нар. гульня “Грушка”

Гаспадыня: Малайцы, дзеткі. А зараз я загадаю вам загадкі. Хто будзе ўважлівы і будзе добра адказваць, таго я пачастую.

Шыя доўкая мая і гуду як трактар я,

Галавой зямлю капаю, будаваць дапамагаю. (экскаватар)

Што гэта за машына, што разам і жне і малоціць.

А ідзе, ажно зямлю калоціць. (камбаін)

Па сенажаці паўзе, траву грызе  (касілка)

Без ног, а бяжыць,

Без голасу, а крычыць.

Вочы як колы,

Ды ў цемры свецяць наўкола.(машына)

Яго ўсе просяць і чакаюць,

А як прыйдзе дык уцякаюць.(дождж)

Плача і вые, гуляе на полі,

Толькі ў рукі не возьмеш ніколі.(вецер)

Я хаджу, нібыта ў тапках,

Кіпцюркі ў мяне на лапках.

Я без мыла без вады

Мыю сам сябе заўжды. (кот)

Я прыгожы ды касы.

Не стары, а ёсць вусы.

Хвосцік мой маленькі, з пальчык,

Называюць мяне …(зайчык)

Гаспадыня: Малайцы, павесяліліся добра. як вам, дзеці, спадабалася?

І шкада, а усё  ж бывайце, пра Багача не забывайце.

Госці:Дружна, дзеткм, жывіце, хутка расціце,

Край свой любіце.

А нам трэба несці  Багача даіншых двароу.

Гаспадыня:

Як сустрэлі  весела Багача, так і праводзім. А ну зайграйце, даражэнькія музыкі.

МУЗЫКІ ГРАЮЦЬ ПОЛЬКУ (аркестр)

Госці: Дай жа Божа гэтай хаце ніколі дрэннага не знаці.

Каб было чаго засяваці ды яшчэ болей жыта нажаці.

А праз год новога Багача дачакіці.

 

Гучыць беларуская музыка, пад якую дзеці і ўсе ўдзельнікі свята спяваюць песню “Бывайце здаровы” муз. І Любана

Пад вясёлую музыку дзеці пакідаюць зал.

Меню раздела