БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ
Гульня – асноуная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізычна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.
Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу (з лоўляй і ўхіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі з’яўляюцца асновай для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Беларускія народныя гульні таксама садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці. Беларускія народныя гульні шырока выкарыстоўваюцца у фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: на занятках, на святах, ранішніках. Яны садзейнічаюць ўсебаковаму развіццю дзіцяці ў працэсе выкарыстання народных педагагічных
Другая малодшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Грушка", "Вожык i мышы", "Надзейка", "Адгадай, чый галасок" и др.
Сярэдняя група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Птушкi ляцяць", "Мак", "Сонейка", "Шэры кот", "Браднiк", "Вартаўнiк", "Хворы верабей", "Мароз", "Вузельчык", "Агароднiк", "Што робiш?", "У хованкi", "Млын", "Дзядуля-ражок", "Свабоднае месца", "Сляпы музыкант", "Чараўнiк", "Схавай рукi!", "Нос, нос, нос, лоб" и др.
Старэйшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Замарожаныя", "Блiн гарыць", "Лыка", "Пераскоч гару", "Каза", "Браднiк", "Iванка", "У зайца", "Садзi лянок", "Мянькi", "Рэдзька", "Вядзьмар", "Кулюкушкi", "Шавец", "Падсякалка", "Мяч у домiку", "У фарбы", "У млын", "Пляцень", "Змяя", "Гарачае месца", "Штандар, стой!", "Гусi-лебедзi i воўк", "Церамок" и др.
КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯУ.
- Гульня-спаборніцтва «ЧЫЙ КРУГ, КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: развіваць уменні бегу ў розных напрамках, хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Абсталяванне: 3—4 снапы.
Апісанне гульні.
Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканнэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае задание першай.
- Гульня «ЛЯНОК».
Узрост: старэйшы.
Задачы: практыкаваць ваўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Абсталяванне: хустка для бабулі.
Апісанне гульні.
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія становяцца ў круг і пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:
— Старым бабулькам — воўны пасмачку,
А прыгожым маладзічкам — белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк!
Мы лянок ірвалі, выбіралі,
У снапочкі збіралі,
Малацілі, абівалі,
У полі слалі,
Урадзіўся лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.
- Гульня «КОШКА I МЫШКА».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Матэрыял: маскі кошкі і мышкі
Апісанне гульні.
Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся зарукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.
- Гульня «АГАРОДНІК».
Узрост: сярэднi,старэйшы.
Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу.
Абсталяванне: не патрабуецца.
Апісанне гульні.
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
—Хто там?
—Агароднік!
—Чаго прыйшоў?
—Рэпу ўзяць!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе не падыдзе,
Усялякі за віхор возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.
- Гульня «ЛАВІЦЬ КУРЫ».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.
Матэрыял: хусцінка або ручнік.
Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.
Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:
—Кыш пад пен, кыш пад печ...
Потым певень пытае:
—А колькі вас ёсць?
—Колькі ў лесе дроў!
Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
—На чым сядзіш?
—На ганачку.
—За што трымаешся?
—За клямачку.
—А што гэта збоку?
—Бочка.
—А што ў бочцы?
—Мёд.
—А каму есці?
—Мне, а пеўню нос у смале.
Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне«Каму есці?» адказвае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.
- Гульня «КАЛЯДА».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.
Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.
Апісанне гульні.
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.
Старэйшы прамаўляе:
Ехала Каляда з Полацка
У маляваным вазочку,
На вароненькім канёчку,
Заехала Каляда...
Старэйшы называе імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе “фізкультурныя” падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?»Дзеці пачынаюць адгадваць. А Каляда гаворыць: "Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!" Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.
- Гульня «КАЗЁЛ».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: садзейнічаць стварэнню добрага настрою, развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваць спрытнасць, хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: маска казла.
Апісанне гульні:
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казёл і дзед. Казёл не павінен ведаць, хто з удзельнікаў гульні абраны на ролю дзеда. Дзеці утвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казёл, і вядуць дыялог.
Дзеці. Дзе ты хадзіў, казёл? Дзе бадзяўся, казёл?
Казёл. Хадзіў я па лясах, па палях.
Дзеці. Чаму цябе там ваўкі не елі?
Казёл. Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,
Hi ў полі стральцоў.
Толькі баюся старога дзеда.
Пасля гэтых слоў дзеці моцна рамаўляюць: «Дзед, лаві казла!» Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі не — выбіраецца новы дзед. Перад гульнёй пазначаецца мяжа, за якой казёл будзе ў небяспецы.
- Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».
Узрост: старэйшы.
Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;
Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.
Апісанне гульні.
Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся зарукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:
— Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.
Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.
— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?
Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).
— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.
Мішка ідзе хутка, нават подбегам.
— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.
Важак прамаўляе:
—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.
Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.
—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.
Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага важака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.
9.Гульня «ЖУРАВЕЛЬ».
Узрост: старэйшы.
Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.
Апісанне гульні.
Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».
Дзеці гавораць спакойна:
Як павадзіўся журавель
Да нашых канапель.
Такі-такі чубаты,
Такі-такі насаты!
Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.
Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток» (даўжынёй 2—3 м).
- Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, уменне дзейнічаць па сігнале.
Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні.
Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болыш іх знойдзе.
- Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: удасканальваць навыкі бегу пры змяненні тэмпу і напрамку; выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Абсталяванне: не патрэбна.
Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:
Дзед Мароз, Дзед Мароз
Бабу снежную прынёс.
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!
I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.
Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.
- Гульня «ЗАІНЬКА».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: шапачка зайца.
Апісанне гульні.
Дзеці бяруцца зарукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пабі спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.
Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца зарукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
- Гульня «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.
Матэрыял: маска лісы.
Апісанне гульні.
Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».
Ходзіць ліска ля ваконца,
Маніць дзетак каля плетак:
“Ах вы, дзеткі, многа вас”.
Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!
- Гульня «ГАРЛАЧЫК».
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: практыкаваць ва ўменні хутка бегаць, дзейнічаць па сігнале, арыентавацца ў наваколлі; развіваць увагу.
Матэрыял: медальёны-гарлачыкі, капялюш.
Апісанне гульні.
Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
Колькі каштуе гарлачык?
Дзіця адказвае:
За гарлачык гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць,
Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца наногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў«...маннай кашы лыжку», кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.
- Гульня «ФАРБЫ».
Узрост: старэйшы.
Задачы: практыкаваць ва ўменні бегаць з ухіленнем і лоўляй; развіваць памяць, кемлівасць.
Матэрыял: фарбы рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельніка; адзенне для гаспадара і Несцеркі; абруч (дом для фарбы).
Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.
Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:
—Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца і пытаецца:
—Хто тут?
—Несцерка!
—Чаго прыйшоў?
—Па фарбу!
—Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
—Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
—Такой фарбы ў нас няма!
А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі сіні чабаток.
Панасі, панасі
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:
—Стук-стук!
—Хто там?
—Несцерка!
—Чаго прыйшоў?
—Па фарбу!
—Па якую?
—Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
— Ёсць белая фарба, бяры яе!
Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.
Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.
- Гульня «ВОЖЫК і МЫШЫ»
Все дети вместе с игроками-мышами становятся в круг. Ежик—в центре круга. По сигналу все идут вправо, еж — влево. Игроки произносят слова: Бяжыць вожык — тупу-туп, Весь калючы, гостры зуб! Вожык-вожык, ты куда? Ад якой бяжыш бяды?
После этих слов все останавливаются. По сигналу к ежу подходит один игрок и говорит:
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык глазкамі луп-луп!
Чуе вожык — усюды ціш,
Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш!
Еж имитирует движения: осторожно ходит, прислушивается. Мыши в это время бегают за кругом. Ведущий говорит:
Бяжы, бяжы, вожык,
Не шкадуй ты ножак,
Ты лаві сабе мышэй,
Не лаві нашых дзяцей!
Мышки бегают по кругу, выбегая и за круг. Еж их ловит (пятнает).
Игроки быстро приседают и опускают руки. Мышка поймана: она в мышеловке. Таким образом, игра повторяется несколько раз.
Правила игры. Все действуют точно в соответствии с текстом. Еж пятнает мышей, слегка коснувшись их рукой. Запятнанная мышка сразу выходит из игры.
- Гульня «ЗАПЛЯЦIСЯ, ПЛЯЦЕНЬ!»
Играющие делятся на две равные по силам команды — зайцы и плетень. Чертят две параллельные линии — коридор шириной 10— 15 см. Игроки-плетень, взявшись за руки, становятся в центре коридора, а зайцы — на одном из концов площадки. Дети-плетень читают:
Заяц, заяц не хадзі,
Ў гародзе не блудзі!
Пляцень, заплятайся,
Зайцы лезуць, спасайся!
При последнем слове зайцы бегут к плетню и стараются разорвать его или проскочить под руками играющих. Зайцы, которые проскочили, собираются на другом конце коридора, а тем, кого задержали, говорят: «Ідзі назад, у лес, асінку пагрызі!» И они выбывают из игры. Дети-плетень поворачиваются лицом к зайцам и читают:
У лес заяц паскакаў,
Нас пляцень уратаваў.
Игра повторяется, пока не переловят всех зайцев. После этого меняются ролями.
Правила игры. Побеждает та группа, которая переловит всех зайцев при меньшем количестве запевов.
- Гульня «ЛICKI»
Играющие по договоренности или по жеребьевке выбирают лиса — ведущего и, построившись в круг диаметром 10—20 м, кладут возле себя лисок. Лис подходит к одному из играющих и говорит:
— Дзе быў?
— У лесе.
— Каго злавіў?
— Ліску.
— Аддай ліску маю.
— За так не аддаю.
— А за што — скажы сам.
— Як абгоніш, дык аддам.
После этого они бегут в противоположные стороны по кругу. Хозяином лиски становится тот, кто займет свободное место в кругу, лисом — игрок, который остался.
- Гульня «ПЯРСЦЁНАК»
Играющие стоят по кругу, держат руки впереди лодочкой. Выбирается один ведущий. В руках у ведущего лежит небольшой блестящий предмет (это может быть колечко, фантик из фольги). Ведущий идет по кругу и каждому как будто кладет колечко в руки. При этом он говорит:
Вось па крузе я іду,
Усім пярсценачак кладу,
Мацней ручкі заціскайце
Да глядзіце, не зявайце.
Одному из детей он незаметно кладет колечко, а потом выходит из круга и говорит:«Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!» Тот, у которого в ладошках окажется колечко, выбегает, а дети должны постараться задержать его, не выпустить из круга.
Правила игры. После слов: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!»— все игроки должны успеть быстро взяться за руки, чтобы не выпустить игрока с колечком в руке из круга.
- Гульня «У МАЗАЛЯ»
Участники игры выбирают Мазаля. Все остальные отходят от Мазаля и договариваются, что будут ему показывать, после чего идут к Мазалю и говорят:
— Здравствуй, дедушка Мазаль —
З дліннай белай барадой,
З чорнымі вачамі, з белымі вусамі!
— Дзеткі, дзеткі! Дзе вы былі?
Дзе вы былі? Што рабілі?
— Дзе мы былі, вам не скажам,
Што рабілі — пакажам!
Все делают те движения, о которых договорились заранее. Когда дед Мазоль отгадает, играющие разбегаются, а дед ловит их.
Правила игры. Дед Мазаль выбирает себе на замену самого быстрого, ловкого игрока.
- «ЖМУРКI»
Все идут, приплясывая и напевая какую-нибудь песенку, и ведут игрока-кота с завязанными глазами. Как приведут к двери, ставят его на порог и велят взяться за ручку, а потом все вместе (хором) нараспев начинают такой разговор с котом:
— Кот, кот! На чым стаіш?
— На дубе!
— За што трымаешся?
— За сук!
— Што на суку?
— Вуллі!
— Што ў вуллях?
— Мед!
— Каму ды каму?
— Мне ды сыну майму!
— А нам што?
— Гліны на лапаце!
Тут все начинают тормошить кота и поют песенку:
Кот, кот Апанас,
Ты лаві тры годы нас!
Ты лаві тры годы нас,
Не развязваючы глаз!
Как только пропоют последние слова, разбегаются в разные стороны. А кот Апанас принимается ловить играющих. Все вертятся вокруг кота, дразнят его: то дотронутся до него пальцем, то дернут за одежду.
Правила игры. Ловить и разбегаться можно только после слов: «Не развязывая глаз!» Осаленный временно выходит из игры.
- Гульня «РЭДЗЬКI»
Пан стоит где-нибудь вдалеке, а хозяин остается с редьками. Редьки садятся на траву одна за другой, обхватив обеими руками того, кто сидит впереди. Они поют:
Мы на градачцы сядзім,
Ды на сонейка глядзім!
Мы ядзім, сядзім, сядзім!
Мы глядзім, глядім, глядзім!
А хозяин перед грядками похаживает. Вдруг издалека слышится:
Дзінь-дзілінь!
Дзінь-дзілінь!
Дзінь-дзілінь!
Это пан на лошади (на палочке) верхом едет. Он подъезжает к грядке, объезжает ее два-три раза, потом останавливается и спрашивает: «Ці дома хазяін?» Хозяин отвечает: «Дома! А хто там?» Пан говорит: «Сам пан!» Хозяин спрашивает: «Што табе трэба?» Пан говорит:
Мая пані на печы ляжала.
Звалілася з печы,
Пабіла плечы.
Вохае, уздыхае —
Рэдзькі жадае.
Дай мне рэдзькі!
Хозяин отвечает:
Рэдзька яшчэ маленькая:
З курыную галоўку.
Прыязджай заўтра!
Пан поехал домой. Через некоторое время он опять приезжает к огороду и спрашивает то же самое. Хозяин глянул на грядку и говорит:
Рэдзька яшчэ маленькая:
З гусіную галоўку.
Прыязджай заўтра, тады дам!
Пан поскакал обратно. Через некоторое время снова приезжает и говорит то же самое. Хозяин отвечает: «Цяпер мая рэдзька вырасла з конскую галоўку!»
Пан спрашивает: «А можна вырваць рэдзьку?» Хозяин говорит: «Можна! Цягні сам, якую хочаш!»
Пан подходит к редьке и дергает ту, которая сидит последней. А редька крепко сидит да посмеивается над ним:
Ножкі ў пана таненькія,
Ручкі ў пана слабенькія!
Пан все дергает, а выдернуть нет силы. А редьки с хозяином над ним посмеиваются, произнося те же слова.
Наконец, пан поднатужился, изловчился, выдернул редьку и отвел туда, где стоит его лошадь. Потом подходит к хозяину и опять спрашивает: «А можна мне яшчэ рэдзьку?» «Можна, цягні!» — разрешает хозяин. Пан сам выдернуть не может и зовет первую редьку. Начинают они вместе тянуть. Вытянули еще одну! Потом они стали вытягивать все редьки по очереди. И каждая редька, которую он из грядки выдернет, становится за предыдущими редьками гуськом. Так продолжается до тех пор, пока на грядке ничего не останется. Пан садится на коня и уезжает вместе с редьками.
Правила игры. Выдергивать редьку можно только с разрешения хозяина.
- Гульня «ГРУШКА»
Играющие берутся за руки, образуя круг, в середине которого становится мальчик или девочка. Это и будет грушка. Все ходят вокруг грушки по кругу:
Мы пасадзім грушку —
Вось так, вось так!
Няхай наша грушка
Расце, расце
Вырастай ты, грушка,
Вось такой вышыні;
Вырастай ты, грушка,
Вось такой шырыні;
Вырастай ты, грушка,
Вырастай у добры час!
Патанцуй, Марылька,
Пакружыся ты для нас!
А мы гэту грушку
Усе шчыпаць будзем.
Ад нашай Марылькі
Уцякаць будзем!
Грушка в середине круга должна изображать все то, о чем поется в песне: танцевать, кружиться. На слова «Вось так