План работы міні-музея “Вытокі”

 

План работы міні-музея “Вытокі”

Тэма, від дзейнасці

Праграмныя задачы

Змест экспазіцыі

Гутарка “Што такое музей?”

Фарміраваць уяўленні дзяцей аб музеях, іх ролі ў жыцці чалавека; развіваць бедларускае маўленне; выхоўваць культуру паводзін.

Папка з ілюстрацыямі “Музеі нашай краіны”

Экскурсія "Да бабы Васіліны мы прыедзем у госці"

 

Фарміраваць уяўленні дзяцей аб сялянскім быце, асноўных прадметах побыту іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце; развівать памяць, увагу, уменне размаўляць на беларускай мове;

выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.

Печ, калыска, лучына, куфар, абрус, ручнік, вілкі, чыгунок, кашуля, маслабойка, посцілка.

Экскурсія “Цікавыя і невядомыя рэчы ў сялснскай хаце”

 

Пазнаёміць дзяцей з выглядам сялянскай хаты, рэчамі, якія знаходзіліся ў ёй, фарміраваць уяўленні дзяцей аб гістарычным быце беларусаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай спадчыны сродкамі вуснай народнай творчасці; выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, любоў да Радзімы.

Печ, лава, куфар, ручнікі, гарлач, драўляная лыжка, лучына.

Экскурсія “Цуды сваімі рукамі”

.

Пашыраць уяўленні дзяцей аб відах дыкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі: кераміка, вырабы з саломкі, льна; развіваць увагу, памяць, актыўны слоўнік дзяцей; выхоўваць цікавасць к дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, павагу і баражныя адносіны к працы народных майстроў

Вырабы з заломкі, льну, гліны, ілюстрацыі майстроў за працай.

Экскурсія “Вышыўка і ткацтва”

Дагартоўваць дзяцей да вытокаў народнай культуры; фарміраваць ўяўленні дзяцей аб прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, беларускім ткацтве і вышыўцы: форміраваць уяўленні аб вырыазных сродках ткацтва и вышыўкі; развіваць уменне класіфікаваць вырабы па матэрыялу з якога яны зроблены; выхоўваць цікавасць да народнай творчасці.

Пралка, верацяно, тканае палатно, ручнікі з вышыўкай, вышытыя сурвэткі гладзю і крыжыкам, вышыты абрус, тканая посцілка, ілюстрацыя з выявай ткацкага станка.

Экскурсія-комплексны занятак “Знаёмства з беларускім ручніком”

 

Працягваць знаёміць дзяцей з асаблівасцямі нацыянальнай культуры, традыцыямі беларусаў, знаёміць з арнаментамі беларускага ручніка, яго абрадавымі функцыямі, выкарыстоўваннем у побыце; развіваць цікавасць да культурнай спадчыны Беларусі, фальклору, абрадаў; выхоўваць цікавасць да нацыянальных традыцый.

Ручнікі, хлеб-соль, лялька, выявы ручнікоў з паперы, прыстасаванні да аплікацыі.

Экскурсія "Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам"

Фарміраваць уяўленні дзяцей аб беларускім нацыянальным адзенні, яго характэрных асаблівасцх, каляровым спалучэнні.

Развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову

Выхоўваць цікавасць да працы, беларускага адзення.

Лялькі-беларусы Янка і Аленка ў беларускім адзенні, лялькі у касцюмах розных нацыянальнасцей, Беларускае адзенне: кашуля, спадніца, фартух, нагавіцы.

Гутарка “Народныя строі Беларусі”

Фарміраваць у дзяцей уяўленні аб беларускім нацыянальным касцюме; замацоўваць веданне сваёй нацыянальнай прыналежнасці; узбагачаць слоўнік беларускімі словамі – назвамі рэчаў нацыянальнага адзення; выхоўваць цікавасць да культуры свайго народа.

Папка “Народныя строі Беларусі”

Экскурсія “Беларускія народныя цацкі”

 

Фарміраваць уяўленні аб прадметах рукатворнага свету: беларускіх народных цацках , аб гісторыі іх узнікнення, аб беларускіх рамёствах (ткацтва, ганчарства, саломапляценне); развіваць уменне групіраваць цацкі на беларускія народныя і сучасныя., выхоўваць цікавасць да народнай творчасці, да беларускай мовы,  жаданне размаўляць на ёй.

Сучасныя цацкі з розных матэрыялаў і беларускія народныя цацкі с гліны, саломкі, льну.

Экскурсія “Ганчарныя вырабы”

Фарміраваць уяўленні ў дзяцей аб працы ганчара, ганчарных вырабах і посудзе, тэхналогіі іх стварэння; садзейнічаць развіццю правільнага маўлення, актыўнага слоўніка; выхоўвасць цікавасць да народнай творчасці, пачуццё гонару за народных майстроў.

Гаршчок, талерка, гарлач, гляк, міска. Ілюстрацыя з выявамі ганчара за працай на ганчарным круззе, вырабаў з гліны.

Экскурсія “Залатая саломка”

Фарміраваць уяўленні дзяцей аб вырабах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі зробленных з саломкі; развіваць увагу, памяць, эстэтычны густ; выхоўваць пачуццё гонару за таленавітых майстроў нашай краіны.

Скарбонка з саломкі, драўляная скарбонка аздобленая саломкай, саламяны брыль, сувенір “сардэчка”, саламяны конік і іншыя.

Экскурсія “Плеценыя рэчы”

Працягваць фарміравць уяўленні дзяцей аб побыце сялян мінулых стагоддзяў; пазнаёміць з рэчамі, плеценымі з рагозу, лазы; развіваць зрокавую памяць, эстэтычны густ; выхоўваць цікавасць да рамёстваў, беражлівыя адносіны да рэчаў нашай спадчыны.

Плеценая з лазы карзіна, кораб з лыка, плецены кошык, пано з лазы, хлебніца і іншыя.

Экскурсія-занятак “Падарожжа ў горад Майстроў”

Пашыраць уяўленні дзяцей пра асаблівасці нацыянальнай культуры, традыцый беларусаў, аб беларускіх рамёствах (ганчарстве, ткацтва, саломапляценне, лозапляценні, вышыўцы); садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове; выхоўваць любоў да людзей працы, прадуктам іх дзейнасці.

Вырабы з гліны, саломы, лазы, тканыя і вышытыя вырабы. Папка з ілюстрацыямі з выявамі народных м

Меню раздела