Мiнi-музей "Вытокi" 

 

У нашай установе дашкольнай адукацыі  створаны міні-музей “Вытокі”.

Дата стварэння – міні-музей “Беларуская хатка” існаваў раней з 1993 года, адноўлены ў верасні 2018 года.

Мэта: фарміраванне ўяўленняў дашкольнікаў аб сялянскім побыце, асноўных рэчах, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце, беларускіх народных рамёствах.

Праграмныя задачы: фарміраваць ўяўленні дзяцей пра асаблівасці наццыянальнай культуры, традыцыі і святы беларусаў; знаёміць з беларускімі прадметамі побыту; развіваць уменне класіфікаваць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па матэрыялу, з якога яны зроблены; садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове; выхоўваць цікавасць да гісарычнага мінулага, наведвання выстаў, музеяў, беражлівыя адносіны да рэчаў нашай спадчыны., пачуццё гонару за яе таленавітых майстроў.

Экспанаты для экспазіцыі “Беларуская хатка”: печ, лава, куфар, калыска, прасніца,  верацяно, пранік, качалка, чаўнок, прас, гадзіннік, маслабойка, таўкач, дзеравяная лыжка і лапатка, рубанак, вілкі, лапата для хлеба, чыгункі, ручнікі, посцілкі, абрус, фартух, кашуля, паясы, лапці, тын.

Экспанаты для экспазіцыі “Народныя рамёства”.

Вырабы з гліны: гарлач, збан, гаршочкі, кубачкі, сподачак, маленькі гарлач,  глінны пеўнік, свісцёлка “Птушка”, гліняныя цацкі, эмблема з выявай горада Старыя Дарогі, гліняны званочак.

Вырабы з льну: лялька, сурвэтка.

Вырабы з саломкі: саламяныя пано, сувенір “Сардэчка, саламяная шкатулка, драўляная шкатулка аздобленая саломкай, саламяная ваза, саламяныя кветкі, саламяны конік, брыль.

Плеценыя вырабы: карзіна, кораб, сувенірыныя маленькія карзінкі, хлебніца, плеценая ваза.

Драўляныя вырабы: драўляная цацка “Кураняты”, драўляныя дудачкі, драўляная шкатулка, драўляная свісцёлка “Зайчаня”, драўляная кружка, драўляная птушачка.

На кожнае пакаленне з маленства ўплываюць не толькі эканамічныя і сацыяльныя стасункі, што існуюць у грамадстве, але і адметныя моманты жыцця, формы культуры і быту, народныя звычаі і традыцыі. З улікам гэтых і іншых абставін у нашай дашкольнай установе асаблівае значэнне надаецца выхаванню патрыятызму.

З мэтай сістэмнай работы  ў дадзеным накірунку ў  нашай дашкольнай установе дзейнічае гісторыка-этнаграфічны міні-музей “Вытокі”. Тут выхаванцы паступова знаёмацца з прадметамі побыту, нацыянальнай вопраткай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Бацькаўшчыны, традыцыямі беларускага народа.. Адметныя звесткі пра мінулае дапамагаюць павысіць цікавасць дзяцей да роднага краю, жаданне размаўляць на роднай мове. Пачуццё патрыятызму, якое нараджаецца паступова, з часам становіцца свядомым і трывалым. Дзеці паглыбляюцца ў гісторыю сваёй Радзімы.

Музей складаецца з дзвюх экспазіцый: асноўная экспазіцыя – “Беларуская хатка”, другая – “Народныя рамёства”. Асноўная экспазіцыя аформлена ў выглядзе беларускай народнай хаты і адлюстроўвае быт беларусаў, прадметы побыту мінулых часоў (печ, лава, куфар, пралка, вілкі, лапата для хлеба, прас, лапці, качалка, ручнікі, посцілкі, кашулі і іншае). У экспазіцыі “Народныя рамёства” размешчаны вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх майстроў (з гліны, саломы, лазы, дрэва, льна), якія дапамагаюць пазнаёміць дзяцей з беларускімі рамёствамі (ганчарствам, саломапляценнем і лазапляценнем, бондарствам, ткацтвам і вышыўкай).

Таксама ў міні-музеі сабраны наступныя матэрыялы:

Распрацаваны план работы ў міні-музеі “Вытокі” з канспектамі экскурсій;

“Гутаркі размоўкі пра родную старонку”;

“Кароткія аповеды пра мінуўшчыну і наш час для дзетак і для нас”;

“Народныя мастацкія рамёствы і промыслы Беларусі”;

“Ілюстрацыі з выявамі народных майстроў і іх вырабаў”;

“Простая беларуская ежа”;

“Беларускі нацыянальны касцюм, беларускія народныя строі”;

“Святы і абрады беларусаў”;

“Сценарыі фальклорных беларускіх святаў і забаў”;

“Картатэка беларускіх гульняў”;

“Картатэка дыдактычных гульняў”.

Дыдактычныя гульні: “Размаўляй па-беларускі”, “Перакладзі правільна”, “Складзі беларускі касцюм”, “Складзі беларускі ўзор”, “Народныя промыслы” (лато), “Апрані беларускіх лялек”, “Вытокі” (лато).

“Канспекты экскурсій-заняткаў у музей для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту”.

Літаратура: “Мая Радзіма – Беларусь”, “Я – грамадзянін Беларусі”.

Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы арганізацыі дзейнасці. Арганізуюцца гутаркі, гульні, заняткі, экскурсіі, інсценіроўкі, забавы, фальклорныя святы, віктарыны, дзеці знаёмяцца з беларускімі казкамі, вершамі, прыказкамі, прымаўкамі, пісьменнікамі  і іншае.

Вядома, што пачуццё Радзімы ў дзіцяці пачынаецца са стаўлення да сям’і, да самых блізкіх людзей – мацІ, бацькі, бабулі, дзядулі. Праводзяцца этычныя гутаркі пра сям’ю, пра сваякоў.

Уводзім у практыку сваёй работы адзначэнне беларускіх фальклорных свят “Багач”, “Калядкі”, “Гуканне вясны”, “Вялікдзень” з удзелам бацькоў. 

Таксама плануецца правядзенне беларускіх гасцёўняў і віктарын для дзяцей і  бацькоў. У нашай дзіцячай установе, як і ўіншых, раз у тыдзень праводзіцца беларускамоўны дзень. Далучаем не толькі выхаванцаў, але і іх бацькоў да  роднай мовы.  Размяшчаем у бацькоўскім кутку кансультацыі, звесткі па тэме тыдня на беларускай мове. Вялікую дапамогу аказалі бацькі ў аднаўленні нашага міні-музея беларускай культуры.

         Дык давайце ж часцей азірацца назад, умінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Меню раздела