Каб мова родная гучала
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей- адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. Для яе рэалізацыі неабходна выкарыстоўваць у дашкольнай установе беларускую мову.
Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай дазваляе беларускамоўны дзень, які ў нашай дашкольнай установе арганізуецца ў пятніцу.